Стихи на белорусском языке про жизнь

Вершы на беларускай мове
Слэнг
Пачатковец у гульні ўжо не нуб, а попуск.
Заскаміть маманта – падмануць на грошы.
Што крынж ужо выходзіць з моды.
Крытыкуеш іншых – токсік.
Аб’юзіць людзей – зашквар.
Што лепш быць на чыле, чым агрыцца.
Жартаваць – рофліць.
Нічога не разумець з гэтага спіса – лайк і жыза.
Крадзеж веласіпеда
Бацькі крычалі гучна ў пад’ездзе хаты.
-Хто ўкраў велік? Дзе Сярожа нашый?
На крыкі пацярпелых, прыбыў міліцыянер – дзядзя Жэня.
-Так, хто і што прапала?
-Севеласірежа!
-Яшчэ разок, без плачу.
-Прапаў мой сын, нашы!
-Калі прапаў? Са школы ён вярнуўся?
-Не ведаю, увесь час мы працуем.
-А веласіпед дзе стаяў?
-У пад’ездзе калідора.
-А ў чым быў сын апрануты?
-Мы не помнім!
Вырашыў тады міліцыянер да суседзяў падацца,
Адкрыла яму дзверы бабуля ў халаце.
-Добры дзень, Сярожу Мікіціна знаеце?
-А як жа мне не ведаць!
-Сёння ў восем пятнаццаць выбег з пад’езда.
-У портках чорных і белай майцы.
-Спазняўся злёгку, узяў веласіпед,
-Вярнуўся ў два трыццаць на абед,
-А потам ізноў гуляць з Андрэем з нашага двара.
-Мама, тата, што дзеецца?
З’явіўся хлопчык на парог.
-Дзе ты быў, сынок?
-Бабуля, вам бы ў органах працаваць!
-Мілок, а хто будзе за суседзямі прыглядаць!
Памяці Ганны Паліткоўскай
Загас аганёк, які гарэў ярчэй за ўсіх,
Загас аганёк, які свяціў.
Маленькі адважнік гатовы быў кінуцца ў воду,
Супраць вайны, несправядлівасці, гнёту.
Сваім цяплом хацеў абагрэць блізкіх,
Ратаваў чужых сваімі іскрамі.
Не толькі свяціў, але і паліў
Шлях здраднікам, трусам, злыдням збеглым.
Аднак, у памяці людзей агеньчык назаусёды светлы.
Загас аганёк, які гарэў ярчэй за ўсіх,
Загас аганёк, які свяціў.
***
Каб памяць яго ушанаваць,
У Анін сад схадзіць абяцай.
Панядзелак
Машыны гучна праязджалі – несканчальны плыў.
Аўтобус, рыпаючы гармонікам,грузна паварочваў.
У паветры не чуецца смог, яно вольна заходзіць у лёгкія.
Ні хмурынкі на небе не бачна, быццам яны занятыя.
Незадаволеная маці цягне за руку соннага сына.
А птушкі завадныя ўсе лятаюць, добрую раніцу ўсім жадаюць.
Людзі на вуліцы, у метро, на прыпынку, дома, усе спяшаюцца кудысьці.
Панядзелак, ён такі, дадасць абутку іскры.
У нас не двор, а цэлая дзяржава.
Тут у пясочні са свежага пяску,
Маша з Оляй лепяць кулічы, абаранкі, пахлаву.
Паліклініка ў горкі на лаўцы,
Ніна лечыць Любу цукеркамі з хаты.
Ёсць псіхушка ў шыпшынніку кусце,
Там галоўны Славік са сваёй лапатай.
Мінулы раз пабіў дзяўчынку, зараз яна з фінгалам.
Заміж каруселі – штаб вайскоўцаў,
Там будучыя салдаты дасканаляць бой рукапашны.
Я – Васілёк, сын лекара Сашы.
Ахоўваю дзяржаву ад іншых двароў.
Не даю я ім пракрасціся сюдой.
Маленькія хмаркі
Маленькія хмаркі па небе плылі,
Маленькія хмаркі дахаты не ішлі.
Зноў гэтыя хмары! – крычыць чалавек.
Ізноў давядзецца браць парасон мне!
Маленькія хмаркі гэта пачулі.
-Чаму гэтыя людзі нас не любяць?
-Разумееце, хмаркі, людзі не любяць дажджоў
-Ім падавай сонца ў кожныя з дзён.
-Няхай тады сонца поля палівае,
-Няхай тады сонца жывёлам пітво дае,
-Няхай тады сонца іх летам ад спякоты ратуе,
-Няхай тады толькі сонца будзе!
Ад горкай крыўды хмаркі задрыжалі,
Ад горкай крыўды слёзы іх выцякалі.
Плакалі хмаркі дні напралёт.
Затапілі хмаркі людзей гарод,
Затапілі хмаркі вуліцы і паркі.
-Не крыўдзіцеся, хмаркі! – сонейка сказала.
-Калі сонца занадта, людзі і мяне лаюць.
Хмаркі пачулі гэтыя словы,
Хмаркі пайшлі ненадоўга да дому.
Варона і голуб
На фанерным даху цаглянай хаты,
Сустрэліся варона і голуб.
Сталі пра жыццё свае казаць, гэтыя цікавыя асобы.
Варона: «Здароўем пыхкаю, ежы куча.
Гляджу, ты выглядаеш дрэнна,
Сэрца ці шлунак цябе не мучаць?»
Голуб: «Здароўе маё добра, нядаўна правяраўся,
А вось ты ўжо занадта паправілася.
Для птушкі лішняя вага, як камень на спіне!»
Варона: «Ты што мне лётаць лёгка, а з дзюбай што у цябе?»
Голуб: «Паспрабаваў жуйку, ледзь уратавалі!»
Варона: «Ад гэтай жуйкавай хваробы ўвесь час птушкі паміраюць.
А сын твой як, даўно яго тут не было.
Мой учора прылятаў, без папярэджанні у акно».
Голуб: «У яго шмат спраў, працуе на пляцы ў гÓрадзе».
Варона: «А мой вырашыў сябе паспытаць у прэстыжным гарÓдзе».
Гэтак працягвала варона выхваляцца сабой,
Пакуль не саскаўзнулі з даху лапы,
Крылы з такой вагой не далі рады.
Паляцела ўніз галавой,
А голуб услед за ёй.
Смог падбіць варону ў будынка дзіры.
Варона: «Бачыш, здароўя ў мяне хоць куды!»
Пасля гэтых слоў голуб паляцеў, больш чорную варону бачыць не хацеў.
У жыцці так бывае, што кожны цыган сваю кабылу хваліць,
Але выхвалякаў ніхто не кахае, нават калі яны кажуць праўду.
Не так
Не так гляджу, не так стаю,
Не так чытаю і хаджу.
Не так маўчу я і кажу,
Не так адзенне я нашу.
Не так пытанні задаю,
Не ветліва пра штось прашу.
Не так пішу і адпавядаю,
Не так прасую і сціраю.
Не так я ем, не так я сплю,
Не так рыхтую і паю.
І зусім,
Усё раблю я не так,
Але ад вас не ўбачыла нада як!
Дрэнна
Я запрашаю Вас на сняданак
-Я запрашаю Вас на сняданак,
-Будуць тонкія бліны.
-Я бліноў не ем з пшанічнай да мукі!
-Што ж яна Вам дрэннага зрабіла?
-Нічога, я колькасць глютэну скараціла.
-Тады на сняданак будзе запяканка з джэмам.
– Вы што, там адна лактоза, тварог – гэта зло чалавецтва!
-Тады на сняданак будзе салёная карамель з англійскім чаем.
-Я цукру не ем, эмаль зубоў разбурае!
-Тады я снедаць буду чымсь сама!
-А Вам налью воды стакан!
Стихи на белорусском языке про жизнь
«Князь Канстанцiн Астрожскi»
I
Калi занядужаў Рэвера славуты,
I спаць не даваў боль забойчы,
Каб неяк палегчыць начныя пакуты,
Паклiкаў ён пажа аднойчы.
III
«Быў муж у часы Жыгiмонта Старога –
Не знаў, што ёсць страх, што трывога.
Магутнай быў сiлы, хоць росту малога,
Знаў сьвет Канстанцiна з Астрога.
IV
Яшчэ юнаком маскалёў пад Вадрожай
Ён бiў з кап’янерамi ўдала.
Ды знёс яго конь да заслоны варожай.
Яна малайца ўмiг звязала.
V
Удзеў яму цар найцяжкiя кайданы
I ў чорную кiнуў вязнiцу.
Нiколi людской там не чулася мовы,
Сьвятло не трапляла ў цямнiцу.
VI
Тым часам Маскву атачылi атрады
Татараў – усюды iх поўна.
У роспачы цар, што жыццю быў не рады,
Тут стаў перад вязнем раптоўна:
VII
«Астрожскi, ты, ведаю, хваткi геройскай,
У бiтвах харобры i здольны.
На шлем свой i шчыт, узначаль маё войска,
Разбi татарву – будзеш вольны!»
VIII
Ушчэт разграмiў татарву князь з Астрога,
Ды царскаму слову пустому
Не верыў зусiм – цi ж там шчырасцi многа?
Хутчэй на каня – i дадому!
IX
Шмат дзён прабiраўся лясамi густымi
I ўбачыў ён храм памiж букаў.
Пачуў ён малiвы пад букамi тымi,
Лагоду арганную гукаў.
X
Зайшоў, ля iконы суняўся з паклонам:
«Мой Божа спагадны, адзiны,
Ты зычыш дабра ўсiм, даеш пiць спрагнёным,
Вярнуцца ж мне дай да Айчыны».
XI
Тым часам пасланыя ўперад баяры
Яму расчышчаюць дарогу.
Князь гэтак адолеў лясы ўсе, iмшары,
I вось – ля свайго ён парогу!
XII
Шмат выцерпеў ён. Тут – далi яму ўлады
Лiтвы булаву: знай героя!
Калi цар прывёў сюды войскаў армады,
Iх князь стрэў пад Воршаю зброяй!
XIII
На грудзi – кальчугу, штурмак свой – на голаў,
З булатам аголеным строгiм
Вось ён аб’язджае ўсё войска наўкола
На верным канi беланогiм:
XIV
«Браты мае, рыцары, будзьма мужамi!»
На клiч яго ўсталi дружыны.
Скрозь пiкамi колюць, рубаюць мячамi,
Крывi навакол – ручаiны.
XV
Iх восемдзесят ажно тысячаў нашы
Паклалi ўдвая меншай сiлай.
Жахлiвая сеча! Крынiцы ўсе, пашы
Крывёю яна счырванела.
XVI
Ды ў замку Астрожскiм князь з жонкай сваёю
Не доўга на волi час бавiў.
Нахлынуў татарын усёю ардою,
Паўсюль баль крывавы свой правiў.
XVII
Ён, гетман Лiвы, тут сабраў усё войска,
Пайшоў к Вiшняўцу, дзе татары
Свой табар раскiнулi ў полi па-свойску,
Наўкол плюндравалi абшары.
XVIII
«Сябры! – Кастусь гаварыў так ва ўздыме.-
Час помсты настаў i адплаты!
Зноў – нашыя месты i сёлы – у дыме,
Гараць нашы нiвы i хаты!»
XIX
Плач нашых нявест у татарскiм палоне
Здалёку сюды далятае.
Капыцяць наш край дзiкiх варвараў конi,
У лес паўцякалi ратаi».
XX
Князь сеў на каня, булаву ўверх падкiнуў
I тут жа ўхапiў зноў рукою:
«Чэсць тым, хто памерцi гатоў за Айчыну!
Хто мужны i смелы – за мною!»
XXI
Дарэмна чужынец з-за ўзгор’яў, з чароту
Пускаў стрэлаў чорныя хмары.
Бясстрашны наш гетман лiтоўскi з налёту
Змяў хцiўцаў – пабеглi татары!
XXII
Ён з трыццацi бiтваў вярнуўся са славай,
Кароль з iм вiтаўся, як з братам.
Увенчаны лаўрамi быў ён дзяржавай,
Страчаў яго люд скрозь вiватам».
XXIII
Далей паспяваць думаў паж наш вучоны
Аб рыцарскай славе прыцьмелай.
Ды сон яго ўзяў тут, i голаў, стамлёны,
Схiлiў ён над лютняй сцiшэлай.
стихи о любви
Стихи на белорусском языке

Стихи из серии пленница ночи

Стихи на рисунках
Содержание:
Самые популярные стихи:
Комментируемые стихи:
Сейчас эти стихи читают в:
«Не обещайте вечную любовь» Кельмуц Антон.
Стихи на белорусском языке
Каханне ёсць!
Жыцце, без веры ў каханне
Шчаслівым не захоча быць,
Бо сэрцу доўгае чаканне
Не зможа шчасце засланіць.
Апошнія сабраўшы сілы,
Душа захоча з небыцця
Ляцець ў цудоуную краіну:
Краіну казак і жыцця.
Каханне ёсць, у каханні сіла,
Яно з табой на ўсё жыццё,
Жыццё каханне нарадзіла,
І толькі смерць мацней яго!
*** (Калі вы нам чыталі нешта. )
Калі вы нам чыталі нешта,
Хадзілі блізка каля нас,
Не не, мы слухалі канешне,
Але мы слухалі не вас.
Мы слухалі, як б`ецца сэрца
У сто таноў, і голас ваш
Быў даражэй за ўсё на свеце,
Мы слухалі, але не вас.
*** (Як часта я ў зімнюю ноч. )
Як часта я ў зімнюю ноч
Хадзіў ля аселіц, блукаў,
І кветкі ўзімку збіраў,
Як часта я ў зімнюю ноч.
Як хутка прайшла маладосць,
Бы ў нейкім скарочаным сне,
Як доўга ты снілася мне,
Як хутка прайшла маладосць.
Не хадзіць мне болей ля аселіц,
Кветкі ў зімку болей не збіраць,
І па шчасцю мне не сумаваць,
Не хадзіць мне болей ля аселіц.
*** (І адшумеў ужо мой сад. )
І адшумеў ужо мой сад,
Ды й кліча йзноў мяне радзіма,
І веска з жменею тых хат,
Ля плота ў чырвані рабіна.
Дзяўчына тая, што кахаў,
Аднак не скрочыш ты з дарогі:
Цяпер ўжо іншы час настаў,
Насталі новыя трывогі.
Цябе чакае плот стары,
Сагнуўшыся, бы пьяны ў пекле,
За вёскай «нашыя» кусты,
Што год ці два ўжо як ссеклі.
Усё тут хочацца абняць,
Што помнішь ты, і дзе вы жылі,
Той край, дзе год, а можа пяць,
Твае гады адгаманілі.
Родная мова
О мова казак и легендау,
Ты апаясала душу
І сэрцы многім пакаленням,
З табой зліліся воблак сум
І гоман ветру ў кроне дрэва
І сум гаёў каля ракі
Купала, Колас, Танк і Глебка
Твае о мова сваякі.
.
З пауночнага ззяння, да спёкі паўдня,
З заходніх раунін і да схілаў усхода
Цабе прыгажэйшай у свеце няма,
О найчэсцейшая Родная Мова.
Ты называеш гэта шчасцем
Глядзець любому прама у вочы,
I кожнаму сябе аддаць,
Забыла ты пра нашы ночы,
Не зможаш болей ты кахаць.
Заусёды з ветлiвай усмешкай,
Прыгожая, як i раней,
А толькi сэрцу цяжка нешта,
А на душы яшчэ цяжэй.
Забуць пра першае каханне,
Забуць забытыя гады,
Не будзе болей хвалявання
У халодным сэрцы назаужды.
Не будзе болей цiснуць цяжар,
I абмiне дугою боль,
I цёмнай ноччу, нiбы сажай,
Не мы сустрэнемся з табой.
Я зразумеу свае памылкi,
А лёс гарчэй чым у палынi,
Што рос ля цiхае рачулкi,
Дзе мы з табою не былi.
Аднак не вернецца былое:
Другi ужо я, другая ты,
I ў гэты час я не з табою,
Ляцяць няуклюдныя гады.
Прайшла няверная любоу,
Няхай i горкая прынамсцi,
I не бушуе болей кроу,
I не турбуе болей шчасце.
Хорошие стихи на беларусской мове.
Беларусь. Форум многодетных родителей
Беларусь ⇒ Хорошие стихи на беларусской мове.
Модератор: marusya
Сообщение marusya » 15 фев 2015, 18:55
Вось і табе, Магдаліна, каляднай ноччу
анічога ня сьвеціць, колькі ня стой на марозе.
Дзе яны ўсе, рашучыя ды ахвочыя,
мужчыны, якія прыходзілі ў радасьці і трывозе.
На Каляды ніхто ня хоча тваёй любові,
на Каляды ўсе хочуць радасьці і надзеі.
А каханьне – самае горкае слова ў мове,
самае безнадзейнае ў гэтай завеі.
Хадзі, Магдаліна, хадзі з таварам сваёй пяшчоты,
гандлюй пяшчотай, як мідыямі на прычале.
Мужчынаў ламае ад вусьцішы й адзіноты.
Такой журбы, як твая, нікому не выбачалі
іхныя хворыя сэрцы ды расхістаныя нэрвы.
Яны і налева – тройчы, каб не сурочыць.
А такіх, як мы, не пускаюць нават у цэрквы,
бо праз такіх, як мы, абразы міраточаць.
Каму сёньня справа да мідыяў і каханьня?
Ноч адно пачынаецца. Паспрабуй пераплысьці.
На Каляды ў царкву ходзяць сумленныя грамадзяне.
А на вакзалах сьпяць алкаголікі й атэісты.
Я дам табе трохі спакою, сьпі, Магдаліна,
без атруты й зьнямогі, засьні хоць сёньня.
Хочаш, я раскажу табе пра жанчыну,
што гэтай ноччу мае сваё бяссоньне?
Колькі сутоньня ў пальцах тваіх халодных,
нібы ты рыбу лавіла ў начное плыні.
А ў яе столькі зьзяньня ў цёплых далонях,
скура ў цемры зіхціць і ўзімку ня стыне.
Вось таму й ноч стаіць над рэкамі і лясамі.
І ўсё, што ты хочаш, – гэта заснуць без гасьцей.
Ёй таксама нялёгка, зь яе галасамі.
Але сёньня Раство.
Яна верыць.
І ёй прасьцей.
Сьнег нараджаецца ўгары.
Замятае вокны і ліхтары,
замятае вуліцы і двары.
Толькі не гавары,
не гавары.
Сьпі,
заўтра ўсё мне скажаш сама.
Дыхае ў лёгкіх тваіх зіма.
Ноч, як авечка, просіцца ў сенцы.
Тахкаюць сэрцы.
Тахкаюць сэрцы
стихи о любви
Стихи на белорусском языке

Стихи из серии пленница ночи

Стихи на рисунках
Содержание:
Самые популярные стихи:
Комментируемые стихи:
Сейчас эти стихи читают в:
Стихи на белорусском языке
Ты называеш гэта шчасцем
Глядзець любому прама у вочы,
I кожнаму сябе аддаць,
Забыла ты пра нашы ночы,
Не зможаш болей ты кахаць.
Заусёды з ветлiвай усмешкай,
Прыгожая, як i раней,
А толькi сэрцу цяжка нешта,
А на душы яшчэ цяжэй.
Забуць пра першае каханне,
Забуць забытыя гады,
Не будзе болей хвалявання
У халодным сэрцы назаужды.
Не будзе болей цiснуць цяжар,
I абмiне дугою боль,
I цёмнай ноччу, нiбы сажай,
Не мы сустрэнемся з табой.
Я зразумеу свае памылкi,
А лёс гарчэй чым у палынi,
Што рос ля цiхае рачулкi,
Дзе мы з табою не былi.
Аднак не вернецца былое:
Другi ужо я, другая ты,
I ў гэты час я не з табою,
Ляцяць няуклюдныя гады.
Прайшла няверная любоу,
Няхай i горкая прынамсцi,
I не бушуе болей кроу,
I не турбуе болей шчасце.

