сымон будны биография на белорусском языке

Сымон Будны

Беларускі філосаф XVI ст. Сымон Будны (каля 1530-1593) — асоба шматгранная, супярэчлівая. Эвалюцыя светапогляду яго надзвычай складаная: ад каталіцызму да кальвінізму, ад кальвінізму да крайнасцей антытрынітарызму (адмаўленне дагмату пра трыадзінства Бога — Тройцу); скончыў ён свой век атэістам.

Мысліцель, пісьменнік, перакладчык і палеміст, тэолаг і выдавец, выдатны філолаг, адзін з самых адукаваных людзей свайго часу (валодаў класічнай лацінай, іўрытам, грэчаскай, стараславянскай, польскай і іншымі мовамі), ён унёс істотны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.

Будны прадоўжыў справу Францыска Скарыны — садзейнічаў адкрыццю друкарань у Нясвіжы, Заслаўі, Лоску і быў аўтарам выдадзеных там кніг: «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» і «Катэхізіс, гэта значыць навука старажытная хрысціянская ад святога пісьма для простых людзей мовы рускай, у пытаннях і адказах сабраная» (1562), «Апокрыф», «Аб зачацці Сына Божага», пераклад Новага Запавету з каментарыямі, «Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры», «Аб свецкай уладзе».

Выдавецкая справа, распачатая Ф. Скарынам і працягнутая Будным, мела і палітычнае значэнне — валоданне кнігай перастала быць прывілеяй духоўнай і свецкай эліты. Хоць бы з-за кошту: цана друкаванай кнігі паменшылася ў 4-5 разоў, што зрабіла яе адносна агульнадаступнай і таму ідэалагічна дзейснай. На жаль, многія кнігі Буднага не захаваліся. Так, не дайшло да нас узгаданае «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» — увесь тыраж быў кінуты ў агонь у разгар Контррэфармацыі, галоўнымі сродкамі якой былі інквізіцыя, манаскія ордэны, рымская курыя. У агонь кідалі кнігі ўсіх іншаверцаў, але перш-наперш арыянскую (ерэтычную) літаратуру. і тут працам Буднага аддавалася перавага, бо аўтар чорным па беламу адмаўляў Боскае паходжанне Хрыста, лічачы яго звычайным чалавекам, таленавітым тлумачальнікам Бібліі, героем і пакутнікам сваёй уласнай пропаведзі. Саму Біблію Будны трактаваў як літаратурны помнік старажытнасці. Непрызнанне спрадвечнасці Ісуса Хрыста аўтаматычна прыводзіла да адмаўлення Бога, бо ў хрысціянстве Ісус Хрыстос — неад’емная частка Тройцы. Няма Сына Божага — няма Тройцы, першага і другога прышэсцяў, канца свету і г. д. Як дзёрзкае блюзнерства ўспрымалася і адмаўленне несмяротнасці душы, замагільнага свету, пекла, раю. Працытуем адзін з выкладаў Буднага, які ілюструе гэты аспект яго светапогляду: «Душа — гэта не што іншае, як чалавечнае жыццё; думка, што быццам існуе нейкая душа, якая пасля выпрабаванняў смерці церпіць пакуты ці весяліцца на небе, з’яўляецца байкай».

Будны не спыніўся на рэфармацыі хрысціянства, ён стаў яго разбуральнікам. А таму супраць філосафа было накіравана ўсё: ад недарэчных выдумак пра яго жыццё і адзінай выявы Буднага ў кнізе езуіцкага аўтара, шаржыраванага партрэта ў профіль, — Будны ў пекле, у хвалях кіпячай серы — да ганенняў, выраку сяброў, парадзіраванага апісання апошніх дзён Сымона Буднага.

Памёр ён у галечы і адзіноце (паводле сведчання езуіцкага аўтара Фрыбеліуса), у страшэнных пакутах і вар’яцтве, якія, на думку Фрыбеліуса, сведчаць пра Божую кару за ерась.

Вучоны трымаўся сваіх перакананняў да апошняй хвіліны і не адмовіўся ад іx нават у пакутах смяротнай хваробы.

«Выбар зроблены», — пісаў Будны, пачынаючы крытычны аналіз Новага Запавета, тым самым пакідаючы і нашчадкам права выбару ў ацэнцы яго дзейнасці, якая тычыцца менавіта гэтага аспекту.

Найважнейшым элементам светапогляду і дзейнасці Буднага з’яўляецца ўсведамленне ім свабоды самавыяўлення. Свабоду самавыяўлення ён лічыў галоўнай умовай здаровага развіцця грамадства.

Надзённа і афарыстычна гучаць гэтыя словы С. Буднага; яны вартыя таго, каб стаць лозунгам самай дэмакратычнай і справядлівай улады. Аднак не існавала і не існуе на свеце валадароў, тым больш у дзяржавах з таталітарным рэжымам, якім падабаліся б такія думкі і размовы. Жаданне карыстацца «цудоўнай, асаблівай воляй» заўжды ёсць выклік.

Прававыя ідэі Сымона Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячаў — А. Валовіча і Л. Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 г. У многім дзякуючы С. Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талерантнасці і верхавенстве законаў.

У памяці ўдзячных нашчадкаў Сымон Будны застанецца і за сваё стаўленне да нацыянальнай мовы. Дасканала валодаючы многімі еўрапейскімі мовамі, ён, пры садзейнічанні беларускага магната Мікалая Радзівіла, таксама прыхільніка Рэфармацыі, менавіта на беларускай мове выкладаў у пратэстанцкай школе. Ён пісаў на розных мовах, але, заснаваўшы ў Нясвіжы разам са сваімі паплечнікамі друкарню ў 1562 г., «Катэхізіс» выдаў таксама на беларускай мове. С. Будны не раз уздымаў свой голас у абарону роднай мовы, заклікаючы ўсіх грамадзян шанаваць матчыну мову а з ёй — і бацькоўскую зямлю.

З багатай, шматграннай і ў многім супярэчлівай спадчыны Сымона Буднага ўсе сумленныя людзі, не вагаючыся, выберуць для сябе і яго гуманістычныя антываенныя сцверджанні і наказы. Ён, як і іншыя рэфарматары яго часу, асуджаў несправядлівыя, захопніцкія войны і апраўдваў абарончыя, прымаць удзел у якіх — абавязак патрыёта:

Источник

Сымон Будны

Беларускі філосаф XVI ст. Сымон Будны (каля 1530-1593) — асоба шматгранная, супярэчлівая. Эвалюцыя светапогляду яго надзвычай складаная: ад каталіцызму да кальвінізму, ад кальвінізму да крайнасцей антытрынітарызму (адмаўленне дагмату пра трыадзінства Бога — Тройцу); скончыў ён свой век атэістам.

Мысліцель, пісьменнік, перакладчык і палеміст, тэолаг і выдавец, выдатны філолаг, адзін з самых адукаваных людзей свайго часу (валодаў класічнай лацінай, іўрытам, грэчаскай, стараславянскай, польскай і іншымі мовамі), ён унёс істотны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.

Будны прадоўжыў справу Францыска Скарыны — садзейнічаў адкрыццю друкарань у Нясвіжы, Заслаўі, Лоску і быў аўтарам выдадзеных там кніг: «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» і «Катэхізіс, гэта значыць навука старажытная хрысціянская ад святога пісьма для простых людзей мовы рускай, у пытаннях і адказах сабраная» (1562), «Апокрыф», «Аб зачацці Сына Божага», пераклад Новага Запавету з каментарыямі, «Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры», «Аб свецкай уладзе».

Выдавецкая справа, распачатая Ф. Скарынам і працягнутая Будным, мела і палітычнае значэнне — валоданне кнігай перастала быць прывілеяй духоўнай і свецкай эліты. Хоць бы з-за кошту: цана друкаванай кнігі паменшылася ў 4-5 разоў, што зрабіла яе адносна агульнадаступнай і таму ідэалагічна дзейснай. На жаль, многія кнігі Буднага не захаваліся. Так, не дайшло да нас узгаданае «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» — увесь тыраж быў кінуты ў агонь у разгар Контррэфармацыі, галоўнымі сродкамі якой былі інквізіцыя, манаскія ордэны, рымская курыя. У агонь кідалі кнігі ўсіх іншаверцаў, але перш-наперш арыянскую (ерэтычную) літаратуру. і тут працам Буднага аддавалася перавага, бо аўтар чорным па беламу адмаўляў Боскае паходжанне Хрыста, лічачы яго звычайным чалавекам, таленавітым тлумачальнікам Бібліі, героем і пакутнікам сваёй уласнай пропаведзі. Саму Біблію Будны трактаваў як літаратурны помнік старажытнасці. Непрызнанне спрадвечнасці Ісуса Хрыста аўтаматычна прыводзіла да адмаўлення Бога, бо ў хрысціянстве Ісус Хрыстос — неад’емная частка Тройцы. Няма Сына Божага — няма Тройцы, першага і другога прышэсцяў, канца свету і г. д. Як дзёрзкае блюзнерства ўспрымалася і адмаўленне несмяротнасці душы, замагільнага свету, пекла, раю. Працытуем адзін з выкладаў Буднага, які ілюструе гэты аспект яго светапогляду: «Душа — гэта не што іншае, як чалавечнае жыццё; думка, што быццам існуе нейкая душа, якая пасля выпрабаванняў смерці церпіць пакуты ці весяліцца на небе, з’яўляецца байкай».

Будны не спыніўся на рэфармацыі хрысціянства, ён стаў яго разбуральнікам. А таму супраць філосафа было накіравана ўсё: ад недарэчных выдумак пра яго жыццё і адзінай выявы Буднага ў кнізе езуіцкага аўтара, шаржыраванага партрэта ў профіль, — Будны ў пекле, у хвалях кіпячай серы — да ганенняў, выраку сяброў, парадзіраванага апісання апошніх дзён Сымона Буднага.

Памёр ён у галечы і адзіноце (паводле сведчання езуіцкага аўтара Фрыбеліуса), у страшэнных пакутах і вар’яцтве, якія, на думку Фрыбеліуса, сведчаць пра Божую кару за ерась.

Вучоны трымаўся сваіх перакананняў да апошняй хвіліны і не адмовіўся ад іx нават у пакутах смяротнай хваробы.

«Выбар зроблены», — пісаў Будны, пачынаючы крытычны аналіз Новага Запавета, тым самым пакідаючы і нашчадкам права выбару ў ацэнцы яго дзейнасці, якая тычыцца менавіта гэтага аспекту.

Найважнейшым элементам светапогляду і дзейнасці Буднага з’яўляецца ўсведамленне ім свабоды самавыяўлення. Свабоду самавыяўлення ён лічыў галоўнай умовай здаровага развіцця грамадства.

Надзённа і афарыстычна гучаць гэтыя словы С. Буднага; яны вартыя таго, каб стаць лозунгам самай дэмакратычнай і справядлівай улады. Аднак не існавала і не існуе на свеце валадароў, тым больш у дзяржавах з таталітарным рэжымам, якім падабаліся б такія думкі і размовы. Жаданне карыстацца «цудоўнай, асаблівай воляй» заўжды ёсць выклік.

Прававыя ідэі Сымона Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячаў — А. Валовіча і Л. Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 г. У многім дзякуючы С. Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талерантнасці і верхавенстве законаў.

У памяці ўдзячных нашчадкаў Сымон Будны застанецца і за сваё стаўленне да нацыянальнай мовы. Дасканала валодаючы многімі еўрапейскімі мовамі, ён, пры садзейнічанні беларускага магната Мікалая Радзівіла, таксама прыхільніка Рэфармацыі, менавіта на беларускай мове выкладаў у пратэстанцкай школе. Ён пісаў на розных мовах, але, заснаваўшы ў Нясвіжы разам са сваімі паплечнікамі друкарню ў 1562 г., «Катэхізіс» выдаў таксама на беларускай мове. С. Будны не раз уздымаў свой голас у абарону роднай мовы, заклікаючы ўсіх грамадзян шанаваць матчыну мову а з ёй — і бацькоўскую зямлю.

З багатай, шматграннай і ў многім супярэчлівай спадчыны Сымона Буднага ўсе сумленныя людзі, не вагаючыся, выберуць для сябе і яго гуманістычныя антываенныя сцверджанні і наказы. Ён, як і іншыя рэфарматары яго часу, асуджаў несправядлівыя, захопніцкія войны і апраўдваў абарончыя, прымаць удзел у якіх — абавязак патрыёта:

Источник

Сымон Будны

Сымон Будны быў бунтаром духу, які рваўся з кайданоў схаластыкі і рэлігійных догмаў. Ён прагнуў пазнання чалавека, Бога і Сусвету. І як мудрэц, ён не засмучаўся ад таго, што яго мала разумеюць. «Выбар зроблены, але я ўсё ж упэўнены, што працу маю лепш ацэняць нашчадкі», — быў перакананы ён у сваёй праваце, у каштоўнасці зробленага ім.

сымон будны биография на белорусском языке

Гэты мысляр «родам з Літвы» спазнаваў веды ў Кракаўскім і Кёнігсбергскім універсітэтах. Рэфармацыйны дух закрануў яго дапытлівы розум. А калі чалавек пачынае задумвацца, ён бачыць недасканаласць свету, у якім жыве, несправядлівасць яго да чалавека і жадае зрабіць яго хоць на каліўца лепшым. Будны, як шчыры пратэстант, хацеў абнаўлення рэлігійнага жыцця, вяртання да ранніх хрысціянскіх традыцый, калі паміж вернікам і Богам не стаяла царква са шматлікім сонмам сваіх служак. Для многіх з іх вера зрабілася залатой сінекурай, якая забяспечыла ім сытнае жыццё. Для Буднага — гэта сляпцы, якія вялі людзей да духоўнай прорвы. Ён стаў гарачым пашыральнікам хрыстовых запаветаў.

Па запрашэнні пратэстанскага лідара ў ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага Будны ў 1558—1560 гадах выкладае тэалогію ў Віленскім зборы, пасля быў прапаведнікам у Клецкім кальвінісцкім зборы. Адначасова ён піша па-беларуску папулярны і зразумелы простаму народу выклад хрысціянскай навукі. Пры падтрымцы Радзівіла Чорнага Будны і ягоныя паплечнікі Мацей Кавячынскі і Лаўрэн Крышкоўскі заснавалі ў Нясвіжы друкарню, у якой у 1562 годзе яны і надрукавалі «Катихисис, то ест наука стародавная хрістіаньская от Светого Писма, для простых людей языка руского, въ пытаніах и отказех събрана». У гісторыі беларускай культуры гэтае выданне знамянальная з’ява! Сымон Будны аднавіў беларускае кнігадрукаванне, пачатае ў 1517 годзе Францыскам Скарынам і тым самым працягнуў ягоную асветніцкую місію. У прадмове да княжычаў Радзівілаў Будны заклікаў іх «народу язык миловати». Гэта быў заклік і да іншых высокіх «милостей» не цурацца роднай культуры, якая духоўна звязвала іх з продкамі. Тое, што не разумелі іх «милости», добра бачыў Будны — апалячванне вярхоў беларускай магнатэрыі, а за духоўным і культурным заняпадам ішоў і палітычны заняпад краіны.

Шкада, што другая беларускамоўная кніга Сымона Буднага «Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам» не дайшла да нашага часу. Яна таксама выйшла ў Нясвіжы ў 1562 годзе. Сама назва інтрыгуе і сведчыць аб смеласці думак беларускага мысляра. Нам невядомы філасофскія апраўданні Будным грэшнага чалавека перад усемагутным Богам. Але знамянальна, што мысляр абараняе чалавека, а ён і кволы, і няшчасны, і грэшны,
і замест спачування і даравання часцяком атрымлівае пакаранне. Няма чаму дзівіцца, што падобная кніга не магла ацалець; яе проста знішчылі як ерэтычную і шкодную. За Будным замацавалася чорная слава ерэтыка. Асаблівы шок выклікалі ягоныя сумненні ў бязгрэшным зачацці Дзевы Марыі. Гэтае сцверджанне — не са сферы тэалогіі, а са сферы крытычнага тлумачэння самой падзеі. Яго заклікалі адумацца і пакаяцца, а ён пайшоў шляхам крытычнага пазнання свету. Будны нават далучыўся да радыкальнага крыла рэфарматараў — сацынаў, але і для іх ён быў занадта смелы ў сваіх поглядах — таксама ерэтык. І сапраўды, дапытлівы розум Буднага пранікаў у таямніцы Бібліі. Ён сумняваўся ў догме аб Тройцы, адмаўляючы Божую іпастась Святога Духа. Хрыстос для Буднага не Сын Божы, а выдатны чалавек і прапаведнік маральнай чысціні, і самым гэтым сцверджаннем мысляр узносіў чалавека да «боскасці». Ён адмаўляў звыклы погляд на душу, для яго «душа — гэта не што іншае, як чалавечае жыццё. ». І пасля смерці чалавека ягоная душа не адчувае ні райскіх асалод, ні пякельных пакут — усё гэта «старечьские басьни».

Будны, як ідэаліст, марыў аб ідэальным жыцці. «Дай нам, Божа, такую ўладу, пры якой мы не думалі б пра сябе, не прыніжалі іншых, дазвалялі казаць праўду адно аднаму, не лічылі б сябе бязгрэшнымі. » Ён утапіст, калі марыць аб ідэальным уладару — богабаязным, справядлівым, міласэрным. Ён вучыў жыць па-хрысціянску іншых, а сам не змог ужыцца з людзьмі. Ён зрабіўся ізгоем. Нават яго «мілыя браты» — сацыяне, адракліся ад яго. А ягоны апякун Ян Кішка забараніў яму карыстацца друкарняй. У 1582 годзе Сымон Будны «за бязбожныя перакананні і дзеянні» быў зняты з пасады прапаведніка ў Лоскім зборы.

Будны зрабіўся грамадскім ізгоем. Любы мог яго зняважыць і пакрыўдзіць, а то і проста паздзекавацца. Гэтак п’яныя жаўнеры патрабавалі ад яго адрачыся ад сваіх перакананняў і паклясціся аб вяртанні да сапраўднай веры на дзяржанні шаблі. І нібыта ён выракся і пакляўся.

Ён быў даследчыкам. «Неабходна выпрабоўваць усё, з чым вы маеце справу. У адваротным выпадку мы не толькі не пазбавімся памылак, але яшчэ больш увязнем у іх». Вось і выпрабоўваў усё, вывучаў, аналізаваў, каб пазбавіць іншых ад памылак. Гэтае жаданне прымушала яго не толькі тлумачыць сваё разуменне Святога Пісьма, але і выпраўляць шматлікія памылкі, якія ўнеслі ў кнігу перапісчыкі. Ён узяўся перакласці Святое Пісьмо на польскую мову. Ад напружанай працы Сымон Будны страціў зрок, і тады ён узмаліўся да Бога, каб вярнуць зрок на час перакладу Бібліі. І цуд адбыўся! Ягоны пераклад выйшаў у 1572 годзе, але ад свайго аўтарства Будны адмовіўся з-за рэдактарскіх правак. Ён быў выдатным філолагам, бо ў сваім перакладзе выкарыстоўваў, паводле яго прызнання «словы велікапольскія, мазавецкія, кракаўскія, падляшскія, сандамірскія і вельмі шмат рускіх». Па сутнасці, гэта была спроба стварэння інтэрнацыянальнай мовы для ўсіх народаў Рэчы Паспалітай — своеасаблівае эсперанта.

І як дысідэнта, яго абвясцілі вар’ятам. Нібыта ён не хацеў нічога чуць і ведаць пра Бога і Хрыста. Калі перад смерцю яго прасілі звярнуцца да Бога, дык Будны нібыта адказаў: «Клянуся, я не ведаю ніякага Бога і ніякага Хрыста». Ягоная магіла ў Вішневе, дзе ён памёр у доме свайго сябра пана Льва Малкона, з часам згубілася. І каб не ягоныя пісьмовыя творы, дык забылася б і само імя. Але жыў ён не дзеля асабістай славы, а дзеля пошуку ісціны, якую так і не знайшоў. Але не быў расчараваны, бо ісціна не ў ісціне. «Шчыра скажу: мне досыць і таго, што не закапаў свайго малога таленту, а прынёс карысць», — лічыў Сымон Будны.

Источник

Сымон Будны

сымон будны биография на белорусском языке

Сымон Будны быў бунтаром духу, які рваўся з кайданоў схаластыкі і рэлігійных догмаў. Ён прагнуў пазнання чалавека, Бога і Сусвету. І як мудрэц, ён не засмучаўся ад таго, што яго мала разумеюць. “Выбар зроблены, але я ўсё ж упэўнены, што працу маю лепш ацэняць нашчадкі”, – быў перакананы ён у сваёй праваце, у каштоўнасці зробленага ім.

Гэты мысляр “родам з Літвы” спазнаваў веды ў Кракаўскім і Кёнігсбергскім універсітэтах. Рэфармацыйны дух закрануў яго дапытлівы розум. А калі чалавек пачынае задумвацца, ён бачыць недасканаласць свету, у якім жыве, несправядлівасць яго да чалавека і жадае зрабіць яго хоць на каліўца лепшым. Будны, як шчыры пратэстант, хацеў абнаўлення рэлігійнага жыцця, вяртання да ранніх хрысціянскіх традыцый, калі паміж вернікам і Богам не стаяла царква са шматлікім сонмам сваіх служак. Для многіх з іх вера зрабілася залатой сінекурай, якая забяспечыла ім сытнае жыццё. Для Буднага – гэта сляпцы, якія вялі людзей да духоўнай прорвы. Ён стаў гарачым пашыральнікам хрыстовых запаветаў.

Па запрашэнні пратэстанскага лідара ў ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага Будны ў 1558–1560 гадах выкладае тэалогію ў Віленскім зборы, пасля быў прапаведнікам у Клецкім кальвінісцкім зборы. Адначасова ён піша па-беларуску папулярны і зразумелы простаму народу выклад хрысціянскай навукі. Пры падтрымцы Радзівіла Чорнага Будны і ягоныя паплечнікі Мацей Кавячынскі і Лаўрэн Крышкоўскі заснавалі ў Нясвіжы друкарню, у якой у 1562 годзе яны і надрукавалі “Катихисис, то ест наука стародавная хрістіаньская от Светого Писма, для простых людей языка руского, въ пытаніах и отказех събрана”. У гісторыі беларускай культуры гэтае выданне знамянальная з’ява! Сымон Будны аднавіў беларускае кнігадрукаванне, пачатае ў 1517 годзе Францыскам Скарынам і тым самым працягнуў ягоную асветніцкую місію. У прадмове да княжычаў Радзівілаў Будны заклікаў іх “народу язык миловати”. Гэта быў заклік і да іншых высокіх “милостей” не цурацца роднай культуры, якая духоўна звязвала іх з продкамі. Тое, што не разумелі іх “милости”, добра бачыў Будны – апалячванне вярхоў беларускай магнатэрыі, а за духоўным і культурным заняпадам ішоў і палітычны заняпад краіны.

Шкада, што другая беларускамоўная кніга Сымона Буднага “Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам” не дайшла да нашага часу. Яна таксама выйшла ў Нясвіжы ў 1562 годзе. Сама назва інтрыгуе і сведчыць аб смеласці думак беларускага мысляра. Нам невядомы філасофскія апраўданні Будным грэшнага чалавека перад усемагутным Богам. Але знамянальна, што мысляр абараняе чалавека, а ён і кволы, і няшчасны, і грэшны, і замест спачування і даравання часцяком атрымлівае пакаранне. Няма чаму дзівіцца, што падобная кніга не магла ацалець; яе проста знішчылі як ерэтычную і шкодную. За Будным замацавалася чорная слава ерэтыка. Асаблівы шок выклікалі ягоныя сумненні ў бязгрэшным зачацці Дзевы Марыі. Гэтае сцверджанне – не са сферы тэалогіі, а са сферы крытычнага тлумачэння самой падзеі. Яго заклікалі адумацца і пакаяцца, а ён пайшоў шляхам крытычнага пазнання свету. Будны нават далучыўся да радыкальнага крыла рэфарматараў – сацынаў, але і для іх ён быў занадта смелы ў сваіх поглядах – таксама ерэтык. І сапраўды, дапытлівы розум Буднага пранікаў у таямніцы Бібліі. Ён сумняваўся ў догме аб Тройцы, адмаўляючы Божую іпастась Святога Духа. Хрыстос для Буднага не Сын Божы, а выдатны чалавек і прапаведнік маральнай чысціні, і самым гэтым сцверджаннем мысляр узносіў чалавека да “боскасці”. Ён адмаўляў звыклы погляд на душу, для яго “душа – гэта не што іншае, як чалавечае жыццё. ”. І пасля смерці чалавека ягоная душа не адчувае ні райскіх асалод, ні пякельных пакут – усё гэта “старечьские басьни”.

Будны, як ідэаліст, марыў аб ідэальным жыцці. “Дай нам, Божа, такую ўладу, пры якой мы не думалі б пра сябе, не прыніжалі іншых, дазвалялі казаць праўду адно аднаму, не лічылі б сябе бязгрэшнымі. ” Ён утапіст, калі марыць аб ідэальным уладару – богабаязным, справядлівым, міласэрным. Ён вучыў жыць па-хрысціянску іншых, а сам не змог ужыцца з людзьмі. Ён зрабіўся ізгоем. Нават яго “мілыя браты” – сацыяне, адракліся ад яго. А ягоны апякун Ян Кішка забараніў яму карыстацца друкарняй. У 1582 годзе Сымон Будны “за бязбожныя перакананні і дзеянні” быў зняты з пасады прапаведніка ў Лоскім зборы.

Будны зрабіўся грамадскім ізгоем. Любы мог яго зняважыць і пакрыўдзіць, а то і проста паздзекавацца. Гэтак п’яныя жаўнеры патрабавалі ад яго адрачыся ад сваіх перакананняў і паклясціся аб вяртанні да сапраўднай веры на дзяржанні шаблі. І нібыта ён выракся і пакляўся.

Ён быў даследчыкам. “Неабходна выпрабоўваць усё, з чым вы маеце справу. У адваротным выпадку мы не толькі не пазбавімся памылак, але яшчэ больш увязнем у іх”. Вось і выпрабоўваў усё, вывучаў, аналізаваў, каб пазбавіць іншых ад памылак. Гэтае жаданне прымушала яго не толькі тлумачыць сваё разуменне Святога Пісьма, але і выпраўляць шматлікія памылкі, якія ўнеслі ў кнігу перапісчыкі. Ён узяўся перакласці Святое Пісьмо на польскую мову. Ад напружанай працы Сымон Будны страціў зрок, і тады ён узмаліўся да Бога, каб вярнуць зрок на час перакладу Бібліі. І цуд адбыўся! Ягоны пераклад выйшаў у 1572 годзе, але ад свайго аўтарства Будны адмовіўся з-за рэдактарскіх правак. Ён быў выдатным філолагам, бо ў сваім перакладзе выкарыстоўваў, паводле яго прызнання “словы велікапольскія, мазавецкія, кракаўскія, падляшскія, сандамірскія і вельмі шмат рускіх”. Па сутнасці, гэта была спроба стварэння інтэрнацыянальнай мовы для ўсіх народаў Рэчы Паспалітай – своеасаблівае эсперанта.

І як дысідэнта, яго абвясцілі вар’ятам. Нібыта ён не хацеў нічога чуць і ведаць пра Бога і Хрыста. Калі перад смерцю яго прасілі звярнуцца да Бога, дык Будны нібыта адказаў: “Клянуся, я не ведаю ніякага Бога і ніякага Хрыста”. Ягоная магіла ў Вішневе, дзе ён памёр у доме свайго сябра пана Льва Малкона, з часам згубілася. І каб не ягоныя пісьмовыя творы, дык забылася б і само імя. Але жыў ён не дзеля асабістай славы, а дзеля пошуку ісціны, якую так і не знайшоў. Але не быў расчараваны, бо ісціна не ў ісціне. “Шчыра скажу: мне досыць і таго, што не закапаў свайго малога таленту, а прынёс карысць”, – лічыў Сымон Будны.

Источник

Сымон Будны

Эпоха Адраджэння на Беларусі у XVI першая палова XVII ст. Жыццёвы шлях і творчасць аднаго з першых беларускі кнігадрукароў С. Буднага. Рацыяналістычнае вучэнне С. Буднага, яго ідэі пра развіццё беларускай мовы і культуры. Пра паходжанні ўлады пры Буднага.

РубрикаИстория и исторические личности
Видреферат
Языкбелорусский
Дата добавления23.03.2020
Размер файла29,6 K

сымон будны биография на белорусском языке

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru//

Заслугоўваюць увагі пісьменнікі, якія нарадзіліся далёка ад Нясвіжа, але якія жылі ў гэтым старадаўнім горадзе, стварылі пра яго лепшыя свае творы. Іх спадчына-неад’емная частка культуры той зямлі, якая стала для гэтых людзей другой радзімай.

Першым у плеядзе пісьменнікаў трэба назваць імя Сымона Буднага, высокаадукаванага чалавека, таленавітага пісьменніка, выдатнага філосафа, асветніка, гуманіста, які завяшчаў нашчадкам павагу да беларускай мовы. Будны ставіўся да людзей, якія заўсёды ішлі наперадзе, бачылі далей іншых, фарміравалі грамадскую думку, нацыю.

С. Будны зрабіў вельмі шмат для беларускай, славянскай і ўсёй еўрапейскай культуры. На працягу ўсяго свайго жыцця ён бесперапынна развіваў ідэі гуманізму, самааддана абараняў веды і навуку, шукаў шляхі ўдасканалення чалавека і грамадства. Напэўна таму, на працягу стагоддзяў да яго прац не знікаў цікавасць нашчадкаў. Многія вучоныадбівальна вывучалі творчасць асветніка XVI стагоддзя, усебакова асэнсоўваючы яго ўклад у развіццё культуры эпохі Адраджэння і Рэфармацыі.

Мэта дадзенай працы-разгледзець і прааналізаваць жыццёвы шлях і творчасць аднаго з першых беларускі кнігадрукароў-С. Буднага.

Будны-беларускі гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, філолаг, ідэолаг умеранага напрамку ў арыянстве, сацыёлаг. Ён выхадзец з сям’і дробнага шляхціца. Скончыў факультэт вольных мастацтваў Кракаўскага універсітэта (паступіў у 1544 годзе), а магчыма, і тэхналагічны факультэт Базельскага універсітэта. З 1558 года выкладаў на беларускай мове Катэхізіс у пратэстанцкай школе ў Вільні. З 1560 года стаў кальвінскім прапаведнікам у Клецку.

Сымон Будны стаў адным з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, дзе выдаў на беларускай мове «Катэхізіс» (1562).

З сярэдзіны 1560-х гг. Сымон Будны вёў пісьмовую палеміку з рускім праваслаўным багасловам Арцеміем, усталяваў сяброўскія адносіны з друкарамі і.Фёдаравым і П. Мсціслаўцам. У 1564 годзе сумесна з Л. Крышкоўскім С. Будны пераклаў на польскую мову і выдаў у Нясвіжы » гутаркі Святога Юстыніяна, філосафа і пакутніка, з Трыфанам Юдэем». У 1572 годзе С. Будны аддае ў друк Біблію, аднак яго каментары і заўвагі да яе не былі прынятыя выдаўцамі.

У 1574 годзе ў Лоску (каля сучаснага Валожына) Сымон Будны выдаў новы запавет з прадмовай, каментарамі і заўвагамі. Гэта была першая ў сусветнай літаратуры спробай радыкальнай рацыяналістычнае крытыкі евангельскіх кніг. У тым жа годзе ў лісце да ангельскай гісторыку Дж. Фокс С. Будны выступіў супраць царкоўнага догмату аб божай прыроды Хрыста, што канчаткова ўмацавала яго рэпутацыю ерэтыка.

У 1576 годзе было выдадзена твор Буднага «Пра найбольш важных палажэннях хрысціянскай веры», у якім аўтар абагульніў свае рэлігійна-філасофскія погляды. Як ідэолаг беларускага радыкальна-рэфармацыйнага руху, С. Будны ўдзельнічаў у працы арыянскіх Сінодаў. Ён палемізаваў па рэлігійных і сацыяльных пытаннях з ідэолагамі гэтых арганізацый.

Рацыяналістычнае вучэнне С. Буднага падрыхтавала ў Беларусі глебу для развіцця атэістычнай і матэрыялістычнай думкі. Яго творы спрыялі ўзнікненню і ўмацаванню рускага вальнадумства.

С. Будны быў ідэолагам прагрэсіўна настроенай беларускай шляхты і гараджан. Апраўдваючы грамадскія і дзяржаўныя асновы свайго часу (а менавіта— прыгон), ён патрабаваў абмежавання феадальнага самавольства, указваў на неабходнасць пэўных зменаў і рэформ у жыцці грамадства і дзяржаўнай структуры. Сымон Будны крытыкаваў беззаконне, захопніцкія войны, быў заступнікам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды. Выступаў за роўнасць усіх саслоўяў перад законам і справядлівасць правасуддзя.

Палітычным ідэалам Сымона Буднага была асвечаная манархія, абмежаваная саслоўным прадстаўніцтвам і законам. Ён асуджаў агрэсіўную палітыку феадалаў, лічачы, што для народа, для развіцця рамяства і гандлю, распаўсюджвання асветы патрэбен свет, што феадалы і багатыя гараджане павінны клапаціцца аб адукацыі простых людзей і не шкадаваць сродкаў на будаўніцтва школ. Рэфарматар сцвярджаў нацыянальную годнасць славян, у тым ліку і беларусаў, адзначаў іх багатыя і разнастайныя духоўныя традыцыі. С. Будны разумеў неабходнасць развіцця беларускай культуры народнай мове. Яго ідэі пра развіццё беларускай мовы і культуры былі адным з фактараў станаўлення беларускай нацыянальнай самасвядомасці.

Будны быў таленавітым літаратарам, пісаў на беларускай, польскай, лацінскай мовах. Ён быў празаікам і паэтам, а акрамя гэтага-навукоўцам-філолагам, перакладчыкам. Сымон Будны разумеў значную ролю свабоды ў творчасці. Ён з’явіўся папярэднікам рацыяналістычнага напрамкі ў эстэтыцы.

Працягваў традыцыі Ф. Скарыны, заклікаў да развіцця нацыянальнай культуры і беларускай мовы. Будны быў адным з самых адукаваных філолагаў-гуманістаў свайго часу. Ён зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы і друку, выступаў за ўсебаковае супрацоўніцтва ўсіх славянскіх народаў.

Нарадзіўся Будны каля 1530г. у мястэчку Буда, ад якога і адбываецца яго прозвішча. Дакладнае знаходжанне Буды невядома, паколькі ў Беларусі і Польшчы мноства населеных пунктаў з падобнай назвай. Польскія навукоўцы мяркуюць, што С. Будны нарадзіўся дзесьці ў Мазавіі, аднак не прыводзяць канкрэтных доказаў у пацверджанне гэтага пункту гледжання.

Творы С. Буднага напісаны жыва, пераканаўча, лаканічна. Аб сваёй працы над перакладам іншамоўных тэкстаў ён, напрыклад, адгукаўся так: «Я не толькі бы як і не без вёслаў кінуўся на гэта мора перакладу. Япераводзіў не з аднаго якога-небудзь экзэмплярчыка, засеўшы над ім, а азіраўся, як кажуць, на ўсе бакі. Я меў на ўвазе не адны грэчаскія кнігі, працаваў над лацінскімі, не пакінуў без увагі славянскія, я раіўся з рознымі каментатарамі, багасловамі, гісторыкамі і іншымі аўтарамі ці пісьменнікамі ў той меры, у якой я мог знайсці іх у свой час».

Сымону Буднаму была ўласцівая высокая адукаванасць, адданасць навуковай праўдзе, дэмакратызм поглядаў. Ён горача жадаў служыць асвеце народа, выхоўваў у сваіх сучаснікаў павагу да чалавечага розуму, іншым народам. Пра Буднага ведалі ў Расеі, Польшчы, Галандыі, Чэхіі, Англіі, Швейцарыі, Германіі. Жывучы ў глухіх беларускіх мястэчках, ён апярэджваў час, вёў крытыку «Святога Пісання» на такім узроўні, які стаў уласцівы еўрапейскай навуцы толькі ў XIX стагоддзі.

Папулярнымі былі «Апафегматы «ў Расіі часоў Пятра I. Рускі чытач знайшоў у гэтай кнізе натхнёны гімн вучэння:»Вучэнне ўсім ад гэтага хваляше: бо юным людзям прыносіць цвярозасць, старым суцяшэнне, жабракам ўзбагачэнне, багатым ўпрыгожванне».

4. Пра паходжанні ўлады пры Сымона Буднага

Рашэнне праблемы сутнасці ўлады падчас гарачых палітычных дыскусій 60-80 гадоў XVI стагоддзя мела важнае значэнне, таму што ад яго залежала ўтрыманне і характар прапанаваных сацыяльна-палітычных дактрын. будны кнігадрукар мова

С. Будны у адрозненне ад сваіх радыкальна-агрэсіўных апанентаў, адданых прыхільнікаў утапічных прыхільнікаў поўнага раўнапраўя і свабоды людзей, наадварот, займаў рацыянальна-кансерватыўную пазіцыю. Як чалавек неардынарны, ён да таго ж меў дадзеныя бліскучага дзяржаўнага дзеяча, таму што, як ніхто іншы з яго асяроддзя, глыбока адчуваў асабістую і гістарычную адказнасць за кожнае выказанае слова, за кожную думку.

Выключныя здольнасці дазвалялі яму падчас выпрацоўкі сваёй сацыяльна-палітычнай дактрыны ўлічваць усе фактары грамадскага жыцця, дзякуючы чаму ён дасягаў збалансаванасці інтарэсаў розных сацыяльных груп. У результатеоретических разважанняў С. Буднага і зробленых на іх аснове практычных рэкамендацый паляпшэння свецкай улады, сталі найбольш эфектыўнымі і прынеслі аптымальна магчымую карысць людзям таго часу.

Будны лічыў, што ўсякая ўлада, усякае ўрад і нават кожная яго частка адбываюцца ад Бога, створаная яго воляй і ўжо таму яна з’яўляецца недатыкальнай і неабходнай, нават калі знаходзяцца людзі, якія думаюць па-іншаму. Але Будны перасягнуў традыцыйныя ўяўленні пра сэнс улады, зрабіўшы прыкметныя адкрыцці ў тэорыі дзяржавы. Ён даказаў, што ў выпадках, калі ад улады зыходзіць зло, то вінаватая не ўлада, як такая, а канкрэтныя людзі, якія скарысталіся ўладай не для дасягнення грамадскага дабра, а з мэтай задавальнення асабістых амбіцый. Улада ні пры чым, сцвярджаў С. Будны, калі ўлада якія ўтрымліваюць ператвараюцца ў жорсткіх тыранаў. Улада гэтак жа невінаватая, як невінавата золата, якое нікчэмныя людзі выкарыстоўваюць для злых і нікчэмных спраў.

Будны, як ніхто іншы бачыў недахопы дзяржавы таго часу, але пры гэтым, ён ніколі не кідаўся ў крайнасць і не патрабаваў, у адрозненні ад іншых, яе ліквідацыі, а прапаноўваў эвалюцыйны шлях развіцця і ўдасканалення грамадства шляхам унясення ў жыццё шэрагу гуманістычных прынцыпаў, на якіх, згодна з яго тэорыі, павінны былі будавацца ўзаемаадносіны паміж прадстаўнікамі ўлады і ўсім астатнім грамадствам, якія былі падданымі Вялікага Княства.

5. Ўлада і грамадзяне

С. Будны распрацаваў сістэму ўзаемных абавязкаў прадстаўнікоў улады і простых грамадзян, сфармуляваў найважнейшыя прынцыпы падтрымання грамадзянскага міру ў дзяржаве.

Па-першае, шляхта ніколі, і ні пры якіх абставінах не павінна выступаць супраць улады, нават калі гэта тыранія.

Другі абавязак, грамадзян-заўсёды прасіць Бога за сваіх спадароў, нават калі яны не хрысціяне.

Трэці абавязак грамадзян-своечасова ўносіць у дзяржаўную казну прадугледжаныя законам падаткі, таму што і сам Хрыстос, казаў Будны, хоць і паходзіў з царскага роду, спраўна плаціў іх і іншых настаўляў рэгулярна плаціць, кажучы: «аддавайце кесару кесарава, а Богу Богава».

Чацвёртая абавязак грамадзян-без усялякіх супярэчання адпраўляцца на вайсковую ці іншую службу, калі загад аддадзены спадаром.

Будны ў сваіх працах сфармуляваў тое, якіміпавінны быць кіраўнікі, сфармуляваў Этычны кодэкс гасудара, пазначыў кола яго галоўных абавязкаў і правоў, а так жа формы кіравання дзяржавай.

Хрысціянскі васпан, паводле меркавання С. Буднага павінны быць богабаязным, справядлівым, міласэрным; ён павінен абараняць удоў, ўбогіх і сірот; прызначаць на пасады суддзяў цотных і прыстойных людзей і строга сачыць за выкананнем законаў, якія ў сваю чаргу, павінны грунтавацца на Святым Пісанні. Манарх хрысціянскага дзяржавы, ва ўсім павінен кіравацца не асабістымі інтарэсамі, а выгадай ўсёй краіны, усіх саслоўяў; ён не можа, не мае права пачынаць вайну з іншымі дзяржавамі, толькі пераследуючы мэта пашырэння межаў сваіх уладанняў.

Прыхільнік адукацыі, развіцця гуманістычных прынцыпаў узаемаадносін паміж людзьмі праз адукацыю, С. Будны заклікаў манархаў атачаць сябе мудрымі і адукаванымі асобамі, якія маглі б даваць мудрыя парады, асабліва ў складаныя моманты, што б уладай не прычыняўся шкоду простым грамадзянам.

Строгае выкананне грамадзянамі сваіх абавязкаў і высокая адказнасць кіраўнікоў, ўсведамленне імі важнасць сваёй місіі і давалі, на думку беларускага асветніка, гарантыі спакою ў дзяржаве, стваралі найбольш спрыяльныя ўмовы для развіцця грамадства і асобы.

6. Ўплыў ідэй Сымона Буднага на заканадаўства і судовую практыку.

С. Будны непасрэдна не ўдзельнічаў у распрацоўцы артыкулаў Статута 1588 года, але ён паўплываў на вядомых у той час дзеячаў права Астафея Валовіча і Льва Сапегу, якія кіравалі падрыхтоўкай і выпрацавалі канцэпцыю асноўнага заканадаўчага кодэкса беларускай дзяржавы. Леў Сапега ў прадмове да Статуту, разважаючы аб сутнасці права, яго прызначэнні, услед за С. Будным, а таксама Арыстоцелем і Цицероном даказваў неабходнасць законаў для грамадства, іх незаменную ролю ў жыцці кожнага чалавека.

У вельмі адказны момант, калі рыхтавалася новая рэдакцыя Статута, пераглядаліся многія артыкулы, Будны сваімі палемічнымі трактатамі аказаў уплыў не толькі на фарміраванне канцэпцыі, але і на ўтрыманне канкрэтных раздзелаў і артыкулаў. Відавочна, што ўплыў асветніка было ўскосным, апасродкаваным, але, без сумневу-значным і вырашальным. Так, у першым раздзеле найбуйнейшага Кодэкса законаў Беларускай дзяржавы знайшлі адлюстраванне яго разважанні адносна функцый і абавязкаў вялікага князя, чыноўнікаў і грамадзян. Тое ж самае можна сказаць і пра многія іншыя артыкулы дзяржаўнага, грамадзянскага, ваеннага, адміністрацыйнага, сямейнага і крымінальнага права, тэарэтычнай асновай якіх сталі, акрамя ўсяго іншага, думкі, выказаныя С. Будным у «Катахезісе», а таксама ў творах, якія ўвайшлі ў склад зборніка «аб свецкай улады».

Сымон Будны-дзеяч Рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі, гуманіст, беларускі асветнік. Арганізатар друкарні ў Нясвіжы.

Нарадзіўся Будны каля 1530г. у мястэчку Буда, ад якога і адбываецца яго прозвішча. Лічыцца, але дакладна не ўстаноўлена, што яго радзіма-Буды (Буда) размяшчалася ў Мазавіі, аднак падобных населеных пунктаў вельмі шмат і на тэрыторыі Беларусі. Так што пытанне аб месцы яго нараджэння-адкрытае. Адно відавочна, ён быў добра знаёмы з беларускімі рэаліямі і стаў адным з першых, хто прапагандаваў беларускую мову ў перыяд паланізацыі.

Скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве, вучыўся ў Італіі, Швайцарыі, быў адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Пачаў дзейнасць у 1558 у якасці кальвінскага прапаведніка. Арганізаваў у Нясвіжы друкарню, дзе ў 1562 выдаў на беларускай мове «катэхізіс» і інш.кнігі, у якіх выступаў з рэзкай крытыкай рэлігійных дагматаў.

С. Будны як таленавіты і шырока адукаваны літаратар унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы. Ён быў вялікім чалавекам і ўнёс вялікі ўклад у гісторыю Беларусі.

2. Гісторыя беларускай культуры: вучэб.-метад. Дапаможнік для студэнтаў усіх спецыяльнасцяў/Н. А. Рабцава; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т трансп.- Гомель: Белдут, 2011,-189 с.

3. Парэцкі Я. І. Сымон Будны. Мн., 1975.

5. Сокал С. Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн., 1999.

6. Шалькевіч В. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн., 1999.

Размещено на Allbest.ru

Подобные документы

Біяграфічныя звесткі пра жыццёвы шлях Сымона Будны. Яго адукацыя і погляды. Асаблівасці літаратурнага творчасці. Пераклад работ М. Лютэра, Э. Ратэрдамскага, Ж. Кальвіна, Г. Булингера, абмеркаванне іх поглядаў і крытыка аргументацыі. Апошнія гады жыцця.

презентация [1,0 M], добавлен 18.11.2015

реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *